Пятница 22.09.2017


Наталля Буландо

Наталля Буландо

Личная информация

О себе

"Прывітанне, сябры! З вамі - Наталля Буландо".
Вы прывыклі чуць мой голас - зараз можаце даведацца і пра тое, як я выглядаю. Як бачыце - звычайны чалавек: два вокі, дзьве рукі, заручыння пярсцёнак. Замужам больш дзесяці гадоў, выхоўваю дачку. На канале "Культура" працую трошкі меней - з 2003. Да гэтага - вучылася на філалагічным факультэце БДУ (русскае аддзяленне). Спрабаваць сябе ў журналістыцы пачала ў 10 класе. Зараз раблю аўтарскую праграму "Два кіламетры", прысвечаную падарожжам, гісторыі, краязнаўству і нават экалогіі, разам з калегамі ствараю вобраз “нянькі, дасканалай ва ўсіх адносінах - Мэры Попінс", і часам яшчэ паспяваю прапанаваць нешта службе інфармацыі.
Умею: дваццаць гадзін запар адказваць на пытанні, танцаваць джыгу, ездзіць на ровары.
Люблю: кнігі, падарожжы, свой дом.
Мару Планую: удасканаліць сваю англійскую і польскую, паказаць дачцэ Вільнюс, стварыць новы праект.

История

Время участия
6 лет 27 недель
Блог
Просмотреть последние записи в блоге