Четверг 27.07.2017


Таццяна Якушава

Таццяна Якушава

Личная информация

О себе

У дзяцінстве захаплялася музыкай, многа чытала. Нават у самых смелых марах не магла ўявіць, што буду працаваць на радыё, хаця радыё слухала, асабліва любіла перадачу "Моладзі пра музычнае мастацтва", над якой доўгі час працавала музыказнаўца і журналіст І.Мільто.
Выбіраючы прафесію, спынілася на музыцы, хаця думала і пра журналістыку. Апошняя на той час здавалася недасяжнай, бо асацыірывалася з працай пісьменнікаў, што выклікала пэўнае хваляванне і няўпэўненасць у сваіх сілах. Так склаўся лёс, што ў дарослым жыцці абодва дзіцячыя захапленні перапляліся. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пэўны час выкладала ў музычным вучылішчы, пакуль у
1996-ым годзе лёс не прывёў на радыё, дзе я працягваю займацца музыкай. І мне заўсёды цёпла ад гэтай думкі. Больш за тое, радыё падарыла адчуванне напоўненасці жыцця, шыкоўную магчымасць сустракацца з самымі рознымі цікавымі людзьмі, быць пачутай вялікай аўдыторыяй і рэалізоўваць уласныя творчыя задумы. На сённяшні дзень, апрача музыкі, мяне вабіць многае - кіно, тэатр, жывапіс, тэлебачанне, галоўнае, каб усё было шчыра, натуральна, напоўнена энергіяй і жывымі эмоцыямі.

История

Время участия
6 лет 13 недель
Блог
Просмотреть последние записи в блоге