Среда 18.07.2018


Настасся Ермалюк

Настасся Ермалюк

Личная информация

О себе

Аднойчы зацікавілася радыёжурналістыкай...
У школьныя гады, калі слухала радыё, фантазіравала над вобразам, асобай і характарам чалавека, так сказаць, "па той бок радыёпрыёмніка".
Радыё знаёміла мяне са многімі знакамітасцямі. Гэта і натхніла паступіць на факультэт журналістыкі БДУ. З другога курса супрацоўнічала з Беларускім радыё. Вучылася рабіць рэпартажы для маладзёжнага праекта "Адкрытая пляцоўка".
Нават і марыць не магла, што аднойчы сама стану яго вядучай. Але мары ажыццяўляюцца!
Кожны панядзелак мы разам са спецыялістамі і з вамі, нашы шаноўныя слухачы, абмяркоўваем псіхалагічныя пытанні і праблемы, а па пятніцах разглядаем самыя яркія і незабыўныя, карысныя і прыемныя віды баўлення вольнага часу.
Дзяліцца меркаваннямі можна цяпер і ў віртуальнай прасторы. Гэты блог - прыемная магчымасць пачуць вашы думкі і каментарыі ці проста пазнаёміцца на маладзёжнай радыётэрыторыі - на "Адкрытай пляцоўцы" Беларускага радыё!
 

История

Время участия
7 лет 12 недель
Блог
Просмотреть последние записи в блоге