Четверг 23.11.2017


Вераніка Бандаровіч

Личная информация

О себе

Пра сябе пісаць няпроста.
Паспрабую яркімі мазкамі, як імпрэсіяністы.
Блізня па гараскопе: не люблю аднастайнасць, стамляе.
Маё - новыя падзеі, сустрэчы, уражанні.
Любімы колер - сіні. Любімае надвор'е - зменлівае балтыйскае.
Нехта можа падумаць, што надта ветраная. Не зусім так. Бо яшчэ адна характэрная рыса - упартасць, якая праяўляецца часцей у станоўчы бок, але бывае і ў адмоўны.
Узяўся за гуж - не кажы, што не дзюж. Гэта пра мяне.
А яшчэ лічу, што ў жыцці не бывае выпадковасцей. Бо, здаецца, на радыё філолаг Вераніка трапіла дзякуючы збегу абставін, але цяпер адчуваю, што маё - менавіта гэта.
Пра захапленні. Два з іх - музыка і беларуская мова - спалучыліся ў кандыдацкай дысертацыі "Музычная лексіка ў старабеларускай мове" (2004 год, мне было 25).
Уменне лёгка наладжваць кантакты і прага дзейнасці дазваляюць разам з журналісцкай займацца выкладчыцкай работай.
А вольным часам знаходжу асалоду ў літаратурнай творчасці.
Аднак шмат яшчэ ў свеце цікавага і мной нязведанага. Значыць, наперад! Пакараць новыя вяршыні!
 

История

Время участия
6 лет 31 неделя
Блог
Просмотреть последние записи в блоге