Четверг 27.07.2017


Вясна



Днямі я шла па вуліцы Броўкі - і раптам убачыла. як з раскрытага акна аднаго з карпусоў БГУІРа вылецеў папяровы самалёцік. Толькі не звычайны - з аркуша А4, а вялізны, як журавель. Прыгожы трохі марудны, сапраўдны уладар нябесаў.Белы - на фоне блакітана травеньскага неба. Ён павольна пералецеў праз вуліцу і прзямліўся на тым баку. З вакна пачуліся здзіўленыя і радасныя гукі. Гэта школьнікі, што займаюцца тут на падрыхтоўчых курсах, запусцілі яго.
Насамрэч

 
 
самалёцік гэты запускалі мае сябры амаль дваццаць гадоў таму. Калі яны сапраўды былі школьнікамі, і сапраўды хадзілі на падрыхтоўчыя курсы. Тады яшчэ - у РТІ.  А зараз яны - і самі выкладчыкі, чытаюць лекцыі і прымаюць залікі. Хтосьці - жорстка і патрабавальна, хтосьці - ліберальна. мы сталі дарослымі. Але прыгледзьцеся - і ясным небе ўсё яшчэ ляціць наш самалёцік,
самалёцік юначых мар і жаданняў.

12345

Комментарии

интересно почитать

интересно почитать

12345