Пятница 22.09.2017


Не магу не пахваліцца



У суботу-нядзелю у МІнску праходзіў Чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях. Наша каманда - "Умнік" - увайшла ў тройку лідэраў па "Што?Дзе?Калі?". У нас - бронза. Вось ён - урачысты момант узнагароджання.
Віншую і тых, хто ўзяў другое месца - каманду "Хунта". З ёй у мяне асабіста звязана вельмі шмат светлых момантаў. У яе складзе я двойчы станавілася Чэмпіёнам краіны і тройчы прадстаўляла Беларусь на Чэмпіянаце Свету. І канешне, віншую з золатам "Мід-2" - каманду, якая шмат разоў даказвала сваю сілу.
Як патрыётка МІККІ радуюся - на гэты раз увесь "п'едэстал" заняты Мінскімі камандамі.
вось, дарэчы, наша каманда ў поўным складзе
 Пералічваю усіх - Яўген Зайцаў - выкладчык БДАТУ, Наталля Буландо - журналіст, Алег Сіўчанка - перакладчык, Вікторыя Волкава (капітан) - студэнтка інстытута журналістыкі, соладка заплюшчыў вочы Ігар Астахаў - бухгалтар, Марына Родзіна - выкладчык БелАМ, Сяргей Сіротка - выкладчык БДУІР.

12345

Комментарии

Афанасьева Маргарита Евгеньевна

Поздравляю от ДУШИ! Сердечно

Поздравляю от ДУШИ! Сердечно рада за Вас! Поспiхау Вам!

12345