Четверг 23.11.2017


Падарожжа у лета- частка другая, альбо - sacrum et profanum



На парозе зімы так саграваюць летнія ўспаміны!

Не будзем пра сур'ёзнае - проста пакажу некалькі фатаздымкаў з Адэсы.

Інтэлектуалы, як вядома, харчуюцца ведамі. Без кніжкі іх уявіць нельга.

Аднак і прысмакам аддаюць належнае:

Што самае галоўнае ў гульні? Вядома ж, добрая форма ігракоў. Капітан сачыў за гэтым асабіста

За ўвесь час паездкі жанчын так і не дапусцілі да пліты - усё рабілі хлопцы.

А яшчэ ў гульні патрэбна удача. За яе мы хапаліся, як за гамбсаўскае крэсла

Тут яшчэ магло быць фота пустых бутэлек ля халадзільніка - надта ўжо смачнае ва Украіне піва! Але не буду вас дражніць!
А вось які мышыны вартаўнік быў у нас - суворы і непадкупны.

Катам у Адэсе ўвогуле жывецца прывольна - дамы ў цэнтры невысокія, клімат мяккі, так што гаспадары часцяком выпускаюць іх пагуляць, а колькі ходзіць без гаспадароў - незалежных і важных!
Дык як наконт узвышаннага? А вось гляньце - якія графіці бываюць у горадзе ля Чорнага мора (раён Новага рынку)

Як не любіць гэты горад!

12345

Комментарии

У себя на сайте мне хотелось

У себя на сайте мне хотелось бы немного позаимствовать Ваш пост. Естественно ссылка будет присутствовать на Ваш сайт. Надеюсь Вы не против?

12345