Суббота 20.01.2018


"Мадамы, рogadamy?"



На мінулых выхадных была сведкай адлюстравання маўленчай глабалізацыі. Прызнацца, сітуацыя выклікала ў мяне толькі замілаванне і ўсмешку на твары, хоць многім, ведаю, гэта не падабаецца.
Што ж давялося назіраць? Расказваю.
Выбраліся з сяброўкай пагуляць у Вільню. Вырашылі наведаць і вялікі гандлёвы цэнтр (як жа без гэтага :-)). Едзем у грамадскім транспарце, размаўляем пра сваё. Аўтобус спыняецца, людзі выходзяць-заходзяць. Недалёка ад чарговага прыпынку, відаць, быў рынак. Таму што, па-першае, зайшло шмат людзей з сумкамі, а па-другое, нямала пажылых. Сярод іх балбатлівы дзядок, які не паспеў сесці, як адразу стаў размаўляць з жанчынай побач, незнаёмай яму, мяркуючы па ўсім. І вось увесь смак – у маўленні таго дзядка. Пачаў па-руску, прадоўжыў па-польску. Яго суразмоўца (адчувалася маім філалагічным вухам) была рускамоўнай, але з задавальненнем падтрымала гаворку па-польску пра вырошчванне нейкіх раслін. І так лёгка ў іх ішла размова, так з веданнем справы яны разважалі, пераходзячы з рускай на польскую, з польскай на літоўскую, з літоўскай зноў на польскую, што слухала б і слухала…
Але хутка прыйшоў час жанчыне выходзіць. Яны з дзядком развіталіся. А ўсмешка яшчэ доўга не пакідала мой твар. Чаму? Не магу сказаць дакладна. Можа, таму што і я разумела амаль усё з той размовы і была, такім чынам, пасіўным яе ўдзельнікам. А можа, проста гэта людзі такія добрыя трапіліся, што я адчувала іх энергетыку… А можа, проста выдатнае кастрычніцкае надвор’е і адчуванне таго, што ты па-сапраўднаму адпачываеш, прычым, спакойна, прыемна ўсведамляючы, што суседзі цябе заўсёды зразумеюць…
 

12345

Комментарии

Информативно, продолжайте в

Информативно, продолжайте в том же духе.

12345

Все четко и по делу. Хорошо

Все четко и по делу. Хорошо написано, благодарю.

12345

Не всегда, как не жаль..

Не всегда, как не жаль..

12345

Интересно получается. А где

Интересно получается. А где же настоящее независимое мнение? Хотя, как говорят, Ваши бы слова, да Богу в уши.

12345

Дзякуй за водзыў. А

Дзякуй за водзыў. А незалежнае меркаванне -- я пра гэта не думала, калі пісала пост. Апісала проста ўражанні па гарачых слядах, не было мэты неяк востра выказвацца, ды і жадання. Мне было цікава і прыемна ў той час. Вось і ўсё. 

12345