Среда 18.07.2018


Падарожжа ў лета



Паехаць у Адэсу мне прапанавалі нечакана – літаральна за тыдзень да гадзіны Х. Я страшна вылаялася ў тэлефон і …згадзілася, А што – нармальная жаночая логіка.

Прынамсі, у каманду мяне бяруць не як логіка, а як генератара. Генератар – гэта такое гульнявое амплуа. Генератар генерыруе ідэі. “Душыцель” ці крытык іх адвяргае. Ёсць яшчэ інтуіт, дзейнасць якога нельга пераказаць рацыянальнымі словамі і эрудыт – ну, гэта ўсім зразумела. Капітан выбірае версію, якая здаецца найбольш правільнай і запісвае адказ. Гэтым спартыўнае ШтоДзеКалі адрозніваецца ад тэлешоў – усе каманды ў зале гуляюць на адных і тых жа пытаннях, адказы на якія збіраюць “ластаўкі” – дзяжурныя ігракі. Пасля сбору паперак вядучы абвяшчае правільны адказ – і можна назіраць, як адны каманды пляскаюць у далоні, а другія хапаюцца за галаву. Аднак, здаецца, я крышку забягаю наперад. Камадна прыехала ў Адэсу ў пятніцу, а гульня пачыналася толькі ў суботу. У нас быў цэлы дзень, каб… Ну, вось што вы зробіце, калі апыняцеся ў Адэсе? Правільна! Мы пайшлі на Дзерыбасаўскую.

З картай – Уладзіслаў Дронаў, асоба настоллькі папулярная, што яго пазнаў нават пагранічнік. Па тэлефоне размаўляе Іван Тапчый – таксама многім вядомы. Ён у камандзе самы малады, так што яго рэгулярна пасылаюць за півам і ўвогуле – злёгку здзекуюцца. Капітан – гэта той сур’ёзны хлапец у чырвонай майцы.
А вось Света Бунакова, якая прыехала ў Адэсу ўпершыню.

Ледзь не забыла апошняга (last but not least) удзельніка каманды. Гэта Анатоль Валодчанка. Толік В., як жартуем мы. Да Васермана яго робіць падобным не толькі камплекцыя, але і кола зацікаўленасцяў – абодва любяць ваенную гісторыю і тэхніку.

Ну, а мяне вы збольшага і так уяўляеце.

Гэта я нарэшце пазнаёмілася асабіста з Алегам Пеліпейчанка – Харкаўскім знатаком, аўтарам цэлай кнігі міфалагічных апавяданак – дагэтуль мы толькі “сябравалі” у сацыяльных сетках. Як для каго, а для мяне Чэмпіянат Свету быў нагодай сустрэцца са страрымі знаёмымі і завесці новых. Ну вось – Пушкіна можна лічыць старым.

І Вадзіма Карлінскага таксама.

З ім мы пазнаёміліся ў 2005 – на маім першым ЧМ у Яраслаўлі. Гэты Чэмпіянат быў для мяне трэцім. Назіраецца ў гэтым дзіўная рэгулярнасць – 2005 (Яраслаўль), 2008 (Калінінградская вобласць) і 2011. Але не будзем загадваць пра далейшае. Каманда апранула форму

І села за стол

Ну – з гэтага варта пасмяяяцца. Працяг будзе…

12345

Комментарии

Предлагаю обсуждение.

Предлагаю обсуждение.

12345

У себя в ЖЖ, мне хотелось бы

У себя в ЖЖ, мне хотелось бы немного процитировать Ваш пост. Естественно ссылка будет присутствовать на Ваш сайт. Надеюсь Вы не против?

12345