Суббота 20.01.2018


Пажадайце мне ўдачы!



Еду на Чэмпіянат Свету (нішто сабе!) па інтэлектуальных гульнях. Не ў якасці карэспандэнта, а як сапраўдны ігрок. Здорава, што на гэты раз Чэмпіянат праходзіць у Адэсе - пастараюся знайсці час, каб урачыста закрыць купальны сезон.

Па-праўдзе, я ў Чэмпіянатах ужо ўдзельнічала - у 2005 годзе ў Яраслаўлі і ў 2008 у Калінінградскай вобласці, на ўзбярэжжы Балтыкі. Абодва разы гэта былі незабыўныя ўражанні. Тады я выязджала разам са сваёй камандай і рыхтавалася загадзя. Зараз мяне запрасілі ў апошні момант замяніць хворага іграка. Таму і хвалююся - ці хопіць сутак дарогі на тое, каб "сыграцца".  Хварэйце за нашых на сайце чэмпіяната - яны абяцаюць "прамую інтэрнэт трансляцыю"

12345

Комментарии

Вось гэта падзея! Жадаю

Вось гэта падзея! Жадаю ўдачы!

12345
Наталля Буландо

Дзякуй!

Дзякуй!

12345