Суббота 20.01.2018


Аўсянка



Сёння, калі я ішла на працу, мне проста пад ногі звалілася аўсянка. Маленькая жоўтая птушачка. Падышоў наш вадзіцель, Міхаіл Пятровіч, крануў яе чарвікам і сказаў "Адляталася...". Нібы ў адказ на гэта птушачка слаба тарганула крылом. Тут ужо я асмялела і ўзяла яе на рукі. Як яна ўчапілася ў мае пальцы сваімі маленькімі кіпцюрыкамі! Вырашылі падсадзіць птушаня на елку - больш нічога ў нас перад уваходам у Дом Радыё не расце, а пераносіць птушаня далёка не рэкамендуецца магчыма, бацькі яшчэ дакармліваюць яго. Тут я вельмі падзякавала за адукацыю Руслану Шайкіну, спецыялісту з АПБ, які штомесяц прыходзіць на мае эфіры і расказвае то пра пэўны заказнік, то пра пэўны від птушак, а часам дае канкрэтныя парады: зімой - як карміць, летам - як не ратаваць тых, хто ў паратунку не мае патрэбы. Такім чынам, пасадзіла жоўценкую птушачку на елачку. Яна свяцілася там, як навагодняя цацка! Потым падумала, што гэта занізка і папрасіла Міхаіла Пятровіча пасадзіць яе вышэй. Калі ён узяў яе ў руку (кожны палец таўшчынёй з птушыную шыю), я аж спалохалася, што зараз сцісне кулак - і гамон птушанятку. Пасадзілі аўсянку на елку як мага вышэй.
Праз гадзіну я не вытрывала - выбегла паглядзець, як там птушачка. Міхал Пятровіч стаяў пад елкай, задраўшы галаву. Птушачка была ўжо на вышыні метраў трох. Сядзела і круціла галавой.
 

12345

Комментарии

Паўстоўскі, Прышвін, Біянкі,

Паўстоўскі, Прышвін, Біянкі, Буландо ))) Па-мойму, нічога такая кампанія атрымліваецца ))) Мілая )))

12345
Наталля Буландо

Шта рабіць - на лаўры Бышнёвы

Шта рабіць - на лаўры Бышнёвы ці Плыткевіча прэтэндаваць не магу

12345