Понедельник 23.04.2018


Падарунак з Японіі.



Уявіце сабе - мне паабяцалі прывесці падарунак з Японіі! Нарыне Шахназаран, дацэнт кафедры гісторыі замежнай літаратуры БДУ, едзе туды на канферэнцыю, прысвечаную - каму б вы думалі? - Кітсу! Нарынэ Мартыросаўна - спецыяліст па еўрапейскай літаратуры. Дзякуючы яе дапамозе ў нашым "Горадзе жанчын" паўсталі партрэты Джэйн Остын, сёстраў Бронтэ, Мэры Тай і Мэры Робінсан. Пра дзьвюх апошніх я нават і не чула раней - гэтымі пісьменніцамі васямнаццатага стагоддзя даследчыкі зацікавіліся нядаўна. А пасля вяртання Нарынэ Мартыросаўна паабяцала расказаць пра пісьменніц - сучасніц Шэкспіра. Тады на троне сядзела рудавалосая Елізавета Першая - адзін з любімых маіх гістарычных персанажаў. Гэта пры ёй Брытанія стала магутнай марской імперыяй. Але - імперыя распалася, а вялікая літаратура засталася. Сапраўды, слова аказваецца больш магутным, чым сталь. Так што - у каго, можа, і лета, а ў прыхільнікаў "Горада жанчын" - сапраўдны універсітэт.

12345