Суббота 20.01.2018


Інтэлектуальны адпачынак



...па маршруце Мінск - Даўгаўпілс - Рэзекне - Рыга - Мінск.
Надта ж мне падабаецца тэрмін "інтэлектуальны турызм". Адносіцца ён у тым ліку і да ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях з экскурсіямі, вечарынамі знаёмстваў вучоных і студэнтаў розных краін. Інтэлектуальны турызм - гэта маё, у чым я пераканалася чарговы раз зусім нядаўна, 26-28 мая на канферэнцыі "Час выклікаў і магчымасцей: праблемы, рашэнні, перспектывы". Форум праходзіў у невялікім латгальскім гарадку Рэзекне, была і экскурсія ў Рыгу.
Зараз пра ўсё па парадку. Штрыхамі, як я люблю.
Адчуўшы праз некалькі гадоў пасля абароны дысертацыі зноў прагу да навуковай дзейнасці, я вырашыла паўдзельнічаць у канферэнцыі, якую ладзілі Балтыйская Міжнародная акадэмія, Рэзекненская вышэйшая школа і Акадэмія мастацтваў Латвіі. Яшчэ зімой адаслала тэзісы па Інтэрнэце і прайшла конкурс. Радавалася неймаверна! Як гэта цудоўна, калі твая работа некаму цікавая! Прычым, не толькі блізкім, але і за мяжой!
Але вам, думаю, больш цікавыя будуць іншыя звесткі і ўражанні.
Такім чынам, Даўгаўпілс. Аўтобус да Рэзекне. І, што прыемна здзівіла, песні Высоцкага з магнітолы вадзіцеля.
Увогуле я настройвалася размаўляць па-англійску ў Латвіі. Гэта, канечне, атрымалася з турчанкай, літоўцамі, але не ў тым аб’ёме, як хацелася: амаль усе размаўляюць па-руску.
У Рэзекне, акрамя цёплых і цікавых зносін з замежнымі калегамі, уразіў тварожны дэсерт у атэлі :) і ўвогуле кухня. Рэцэпт дэсерту надзвычай просты, а смаката такая!.. Нездарма кажуць, што ўсё геніяльнае проста.
Знешні бок жыцця нашых суседзяў не вельмі ўражвае: нямала закінутых і не надта дагледжаных дамоў і ўчасткаў. Акрамя старой Рыгі, канечне. Але гэта, зразумела, для турыстаў. Аднак там чыста, як у нас - і ў сталіцы, і ў правінцыяльных гарадах. Гэта прыемна.
А яшчэ настрой латышоў спадабаўся: у цяжкія часы не варта на кагосьці спадзявацца, трэба ДЗЕЙНІЧАЦЬ САМОМУ, думаць і працаваць.

12345

Комментарии

Навело на кое-какие мысли,

Навело на кое-какие мысли, спасибо

12345

Вы ж самае цікавае

Вы ж самае цікавае прапусцілі: на якія думкі навяло???

12345

Вот оно даже как, а я думал

Вот оно даже как, а я думал иначе. Спасиб

12345

Думалі іначай пра што

Думалі іначай пра што канкрэтна з напісанага? Давайце абмяркуем.

12345

Очень интересно. Спасибо. И

Очень интересно. Спасибо. И дабы тема не пропала в недрах блога предлагаю ее поддерживать комментариями.

12345

Прыемна, што пакінулі водгук

Прыемна, што пакінулі водгук :-)). Рада, што сапраўды цікава. Вельмі хочацца ведаць меркаванні ўсіх, хто чытае блог )))

Давайце дзяліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання іншых краін. І няважна з якімі мэтамі. Так мы дапаможам адно аднаму зарыентавацца ў новых месцах, будзем раіць, на што звярнуць увагу, каб не марнаваць час за мяжой у пошуках цікавага і карыснага, а адразу атрымліваць задавальненне.

З павагай, В.Б.

12345