Среда 18.07.2018


Дзіўна, але факт



Як вам такая навіна: коткі ўпадаюць у транс пад гучанне беларускай мовы.
Да гэтай высновы прыйшла адна мая калега на мінулых выхадных. А было ўсё вось як. Муж чытаў дзіцяці беларускую народную казку (па-беларуску). (Заўважу, што сям’я ў асноўным рускамоўная.) Котка - па характары гарэзлівая і ахвочая да гульняў, - калі зайшла ў пакой і пачула плаўнае беларускае маўленне, ціха села ў куточак і заглыбілася ў сябе. Такую яе і заўважыла гаспадыня, калі прыйшла ў пакой да мужа і сына. Яна, у сваю чаргу, звярнула ўвагу родных мужчын на задуменную жывёліну. Усе спачатку здзівіліся, а потым доўга смяяліся.
Цікава, гэта проста выпадковасць, адзінкавы факт?..
 

12345

Комментарии

Кацяня, упала ў транс з-за

Кацяня, упала ў транс з-за таго, што пачула беларускую мову. Галоўнае, каб людзі не ўпадалі ў такі транс! Бо, бывае, чалавек, пачуўшы родную мову, глядзіць на цябе круглымі вачыма:) Вы згодны?:)

12345

Гэта факт! Даказана

Гэта факт! Даказана неаднаразова. Няма чаго і казаць! Згодна!
Хтосьці трансіруе, бо не разумее, а хтосьці, бо хочацца нешта сказаць, а... не можацца (як той котцы, напэўна )))).
Таму размаўляць больш трэба, пісаць таксама, слухаць. Ну не экзотыка ж гэта, у рэшце рэшт!
Дзякуй за каментарый! )))
 

12345