Среда 18.07.2018


Роднае слова. Беларуская мова ў сучасным побыце.



Нялёгка даводзіцца ў жыцці філолагу! Асабліва практыку. Не каб засяродзіцца на сэнсе паведамлення або тэксту, дык і свядомасць, і падсвядомасць заўсёды на варце. Яны проста прагнуць выпраўляць маўленчыя памылкі! Ну што тут зробіш?.. "Выдаткі" прафесіі... :-))

Гэта я да чаго? Справа ў тым, што апошнім часам з'явілася даволі шмат рэкламных ролікаў на беларускай мове. Прычым, у буйных і вельмі вядомых кампаній. Гэта не можа не радаваць, бо сфера выкарыстання беларускай мовы пашыраецца. Аднак далёка не ўсе гэтыя ролікі з лінгвістычнага пункту гледжання правільныя. Што насцярожвае. Бо рэклама гучыць паўсюль. І, хочаш не хочаш, запамінаецца. Як вынік - у памяці адкладваюцца памылковыя формы слоў, нават цэлыя выразы.

Увогуле хочацца, каб рэкламы па-беларуску было БОЛЬШ: прыемна будзе слухаць і бачыць, нават вучыцца па ёй.

Праблема ў тым, што стваральнікі такой рэкламы (гэта відавочна) не звяртаюцца да спецыялістаў-філолагаў па парады.

Карацей, нядаўна я пачала збіраць "рэкламныя перлы". Вось што, напрыклад, апошнім часам пастаянна круціцца ў галаве: "...Атрымай каляровую асалоду ад сваёй ваннай комнаты!". (Натуральна, што маецца на ўвазе пакой.)
Яшчэ адзін "перл", стваральнік перастараўся: "Кіруй сваім тэлэбачаннем!" -- заклікае.

Такім чынам, буду рада любой дапамозе ў зборы і абмеркаванні падобнага матэрыялу. Асабліва - канкрэтным прыкладам.

Далучайцеся! Будзем выпраўляць сітуацыю.
 

12345

Комментарии

Как бы все понятно, с

Как бы все понятно, с удовольствием почитал

12345

Прыемна дастаўляць

Прыемна дастаўляць задавальненне ))) Дзякуй!

12345

Нядаўна новы перл пачула:

Нядаўна новы перл пачула: "Мора, ад якога захоплівае подых...".
Так і задыхнуцца можна :-))
Лепей няхай дух захоплівае ))

12345

а мне "спадабалася" рэклама,

а мне "спадабалася" рэклама, дзе адна вядомая на Беларусі асоба адзенне "даглядае сама"))))) Аньця Кепік

12345

Відаць, адзенне навамоднае,

Відаць, адзенне навамоднае, спецыфічнае )))) Дзякуй за новы перл!

12345

Вераніка, на той момант, як

Вераніка, на той момант, як упершыню пачула тую рэкламу, найперш падумала пра варыянт "усталяванай"... але потым прыйшла да высновы, што лепей было б цалкам змяніць фразу, каб я на не была такой штучнай, а была... болей беларускай)))

12345

Вось тут цалкам згодна!

Вось тут цалкам згодна! Менавіта "болей беларускай"! Нам не хапае натуральнасці - і ў карыстанні мовай (не важна, беларускай ці рускай), і ўвогуле ў зносінах.

12345

Аньця Кепік Прывітанне!

Аньця Кепік
Прывітанне! Сапраўды, і мне хочацца, каб якаснай рэкламы было болей... Некаторы час таму мяне штодзённа "радавала" рэклама тэлефона Samsung з УБУДАВАНАЙ камерай...

12345

Па-мойму, "убудаваныя" ў нас

Па-мойму, "убудаваныя" ў нас цяпер не толькі камеры ))) Дзе толькі не сустрэнеш такія прылады!
Аньця, прапаноўвайце свой тэрмін.
"Уманціраваны" не лічыцца )))

12345