Четверг 13.12.2018


Ці любіце вы падарожжы?



Па дарозе на працу я перасякаю чыгуначныя рэйкі - у раёне прыпынка "Мінск Усходні" - нос мне казыча водар дарогі, вушы лашчыць грукат колаў - я праводжу зайздрасным позіркам цягнікі і электрычкі. І аднойчы не вытрымліваю - раздрукоўваю бланк камадзіровачнага пасведчання і еду куды-небудзь. Якое гэта шчасце - выйсці на незнаёмым вакзале і адчуць сябе Калумбам, што ступае на невядомую зямлю! Прабачце мне празмернасць літаратурных параўнянняў - пастмадэрнізм, нікуды ад яго не схавацца. Вось напрыклад: як выглядае беларускі Адысей? Можа, у яго чорныя з сівізной валасы, шэрыя празрыстыя вочы і тонкі нос - як у майго аўтобуснага спадарожніка. Амаль гадзіну мы размаўлялі з ім - пра Ігнацыя Дамейку і Тадэвуша Касцюшку. Суразмоўца мой трошкі блытаўся ў датах, але для яго жыццё гэтых людзей было не часткай гістарычнага працэсу, а ў першую чаргу - маральным прыкладам вернасці сабе і Радзіме. Канешне. Не надта правільна шукаць адказу на пытанні этыкі ў гістарычных прыкладах - этыка мае на ўвазе Абсалют, а рэальныя людзі схільныя да кампрамісаў. Аднак бывае, сапраўды бывае, што гісторыя дае адказ на тваё надзеннае пытанне. У Навагрудку так і здарылася...

12345

Комментарии

 Спасибо! Интересно было

 Спасибо! Интересно было почитать, вернусь еще!

12345

Оу.. Вы так пишите, ЧТО

Оу.. Вы так пишите, ЧТО приятно почитать, все в лучшем стиле.

12345
Наталля Буландо

Дзякуй!

Дзякуй!

12345