Четверг 17.05.2012


Блог пользователя Наталля Буландо


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Не магу не пахваліцца

У суботу-нядзелю у МІнску праходзіў Чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях. Наша каманда - "Умнік" - увайшла ў тройку лідэраў па "Што?Дзе?Калі?". У нас - бронза. Вось ён - урачысты момант узнагароджання.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Кілаграм усемагутнасці

каштуе дзевяць тысяч. Ідзяце на рынак. Набываеце там насенне сланечніка сорту "пцічка".  У пустой бутэльцы выразаеце два праёмы вышынёй дзесяць см. Акуратна апрацоўваеце "парожкі" - закрываеце іх пластырам, ізаляцайнай стужкай ці гумавай пракладкай. Вешаце збудаванне на невысокім дрэве ў хмызняках. І вось яно


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Падарожжа у лета- частка другая, альбо - sacrum et profanum

На парозе зімы так саграваюць летнія ўспаміны!

Не будзем пра сур'ёзнае - проста пакажу некалькі фатаздымкаў з Адэсы.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Яшчэ трошкі пра маю каманду "Што? Дзе? Калі?"

У гэтым сезоне каманда ўзяла да сябе новага гульца - і адразу на ролю капітана

Пазналі? Вікторыя Волкава, прызёр тэлегульні "Дзеці новага пакалення".


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Падарожжа ў лета

Паехаць у Адэсу мне прапанавалі нечакана – літаральна за тыдзень да гадзіны Х. Я страшна вылаялася ў тэлефон і …згадзілася, А што – нармальная жаночая логіка.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Ну што вас сказаць за Адэсу?

Шкада, што стваральнікі новых правілаў беларускай арфаграфіі пакінулі ў якасці літаратурнай нормы вымаўленне праз "Э". Самі жыхары горада кажуць толькі “Адзеса”, і слова ад гэтага здаецца салодкім, салёным і вострым адначасова, як мядовая запраўка для салаты (тры лыжкі аліўкавага алею, тры лыжкі соевага соўса, дыжка мёду). Вецер з мора, здаецца, можна спрабаваць на язык – ён салёны і цёплы. Пясок з Ланжэрону застаецца ў валасах, у кішэнях, на рушніку – дробны, светлы, як соль.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Пажадайце мне ўдачы!

Еду на Чэмпіянат Свету (нішто сабе!) па інтэлектуальных гульнях. Не ў якасці карэспандэнта, а як сапраўдны ігрок. Здорава, што на гэты раз Чэмпіянат праходзіць у Адэсе - пастараюся знайсці час, каб урачыста закрыць купальны сезон.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Пра адну прыватную справу і гісторыю вялікай вайны

Памятаеце фільм “А зори здесь тихие”? Самыя першыя кадры… Падчас апошняй камандзіроўкі я адчула сябе ў пэўнай ступені гераіняй гэтага фільма.
 


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Аўсянка

Сёння, калі я ішла на працу, мне проста пад ногі звалілася аўсянка. Маленькая жоўтая птушачка. Падышоў наш вадзіцель, Міхаіл Пятровіч, крануў яе чарвікам і сказаў "Адляталася...". Нібы ў адказ на гэта птушачка слаба тарганула крылом. Тут ужо я асмялела і ўзяла яе на рукі. Як яна ўчапілася ў мае пальцы сваімі маленькімі кіпцюрыкамі! Вырашылі падсадзіць птушаня на елку - больш нічога ў нас перад уваходам у Дом Радыё не расце, а пераносіць птушаня далёка не рэкамендуецца магчыма, бацькі яшчэ дакармліваюць яго.


Наталля Буландо

Наталля Буландо → Падарунак з Японіі.

Уявіце сабе - мне паабяцалі прывесці падарунак з Японіі! Нарыне Шахназаран, дацэнт кафедры гісторыі замежнай літаратуры БДУ, едзе туды на канферэнцыю, прысвечаную - каму б вы думалі? - Кітсу! Нарынэ Мартыросаўна - спецыяліст па еўрапейскай літаратуры. Дзякуючы яе дапамозе ў нашым "Горадзе жанчын" паўсталі партрэты Джэйн Остын, сёстраў Бронтэ, Мэры Тай і Мэры Робінсан. Пра дзьвюх апошніх я нават і не чула раней - гэтымі пісьменніцамі васямнаццатага стагоддзя даследчыкі зацікавіліся нядаўна.