Четверг 27.07.2017


Блог пользователя Таццяна Якушава


Таццяна Якушава

Таццяна Якушава → Маладыя таленты Беларусі. У чаканні цікавых ідэй.

Выбачайце за магчымую трывіяльнасць думкі, але ў тым, што зямля беларуская шчодрая на таленты я мела магчымасць пераканацца, калі некалькі разоў прымала ўдзел у рабоце журы адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" і калі працавала над праектам "Маладыя таленты Беларусі". Сёлета ён атрымаў працяг і набыў статус Рэспубліканскага конкурсу. Мяркуючы па першых заяўках, самая актыўная, лёгкая на пад”ём і зацікаўленая аўдыторыя - маладыя людзі ад 10 да 14 гадоў, якія мараць спяваць на эстрадзе.