Среда 24.10.2018


Блог пользователя Вераніка Бандаровіч



Вераніка Бандаровіч → Інтэлектуальны адпачынак

...па маршруце Мінск - Даўгаўпілс - Рэзекне - Рыга - Мінск.
Надта ж мне падабаецца тэрмін "інтэлектуальны турызм". Адносіцца ён у тым ліку і да ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях з экскурсіямі, вечарынамі знаёмстваў вучоных і студэнтаў розных краін. Інтэлектуальны турызм - гэта маё, у чым я пераканалася чарговы раз зусім нядаўна, 26-28 мая на канферэнцыі "Час выклікаў і магчымасцей: праблемы, рашэнні, перспектывы". Форум праходзіў у невялікім латгальскім гарадку Рэзекне, была і экскурсія ў Рыгу.



Вераніка Бандаровіч → Дзіўна, але факт

Як вам такая навіна: коткі ўпадаюць у транс пад гучанне беларускай мовы.



Вераніка Бандаровіч → Роднае слова. Беларуская мова ў сучасным побыце.

Нялёгка даводзіцца ў жыцці філолагу! Асабліва практыку. Не каб засяродзіцца на сэнсе паведамлення або тэксту, дык і свядомасць, і падсвядомасць заўсёды на варце. Яны проста прагнуць выпраўляць маўленчыя памылкі! Ну што тут зробіш?.. "Выдаткі" прафесіі... :-))